У Беларусі пачаўся сезон палявання на вадаплаўных і балотных птушак

У Беларусі пачаўся сезон палявання на вадаплаўных і балотных птушак

Сезон палявання на вадаплаўных і балотных птушак распачаўся ў Беларусі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі. Паляваць на дзікіх птушак дазваляюць у светлы час сутак, выкарыстоўваючы ружжо. Дазволенае паляванне з лодак без матора і з выкарыстаннем паляўнічых сабак.

У ведамстве таксама адзначаюць, што нягледзячы на пахаладанне і дажджы, у некаторых рэгіёнах усё яшчэ напружаная пажаранебяспечная сітуацыя. Напрыклад, у лясах Брэсцкай і Гомельскай абласцей захоўваецца павышаная небяспека ўзгаранняў. Таму паляванне на птушак рэкамендуюць пакуль абмежаваць вадаёмамі і вадацёкамі і выключыць паляванне на тарфяніках.

Фота: hunter02.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі