У Беларусі пакінулі рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары

Малако, кефір, тварог і сыр таксама ў спісе сацыяльна значных тавараў / belrynok.by
Малако, кефір, тварог і сыр таксама ў спісе сацыяльна значных тавараў / belrynok.by

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло рашэнне падоўжыць яшчэ на 90 дзён кантроль за цэнамі на сацыяльна значныя тавары. Гэтыя цэны па-ранейшаму будуць рэгулявацца пэўнымі правіламі. Адпаведная пастанова міністэрства апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце гаворыцца, што "максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў адпускныя кошты" не павінен перавышаць узровень рэнтабельнасці за студзень-лістапад 2021 года, або 10% (гэта ў выпадку, калі ўзровень рэнтабельнасці ў гэтым годзе быў менш за 10%).

Зацверджаны таксама максімальныя надбаўкі для імпарцёраў, а таксама максімальныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі з улікам аптовай надбаўкі. Яны не павінны перавышаць 15-30% у залежнасці ад тавару.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 года.

У пераліку тавараў, цэны на якія па-ранейшаму будуць рэгулявацца, 22 пазіцыі. Гэта рыба (свежая і марожаная), мяса і мясныя субпрадукты, кансервы, каўбаса (паўвэнджаная і варана-вэнджаная), малако, кефір, тварог, сыр, сланечнікавы і рапсавы алей, яйкі, пшанічная мука, хлеб, макароны, рыс, некаторыя гародніна і яблыкі і яшчэ некалькі пунктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі