У Беларусі пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон
У Беларусі пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон, а таксама магчымасці развіцця іх інфраструктуры. Адпаведны ўказ (№ 346) падпісаў кіраўнік дзяржавы. У адпаведнасці з ім будуць пашыраныя тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў "Мінск", "Магілёў", "Віцебск" і "Гроднаінвест".
Для стварэння інфраструктуры ў СЭЗ можна будзе выкарыстоўваць дадатковыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам (тыя ж крэдытныя сродкі), інфармуе сайт sb.by.