У Беларусі павялічылі штраф за безбілетны праезд — у 2,5 раза
Калі "зайцоў" зловяць у грамадскім транспарце, ім давядзецца плаціць штраф 50 тысяч рублёў.
Дагэтуль штрафавалі на 20 тысяч рублёў.
Як інфармуе Радыё Свабода, павелічэнне штрафаў вынікае са зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўступілі ў сілу 28 жніўня. Цяпер згодна з артыкулам 18.30 штраф за паездку "зайцом" на ўсіх відах гарадскога транспарту, у цягніках гарадскіх лініяў або метро павялічыўся з 0,2 да 0,5 базавай велічыні.
Штраф на цягніках рэгіянальных лініяў, прыгарадных аўтобусах і маршрутках складзе 0,7 базавай велічыні, або 70 тысяч рублёў.
За праезд "зайцом" у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, у аўтобусах і маршрутных таксоўках міжгародніх зносінаў штраф складзе 1 базавую велічыню — 100 тысяч рублёў.
Фота — bymedia.net