У Беларусі плануецца правесці пробны перапіс насельніцтва у 2017 годзе

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева заявіла, што пробны перапіс насельніцтва плануецца правесці ў 2017 годзе.

“Мы плануем восенню 2017 года ажыццявіць ўласнымі сіламі правядзенне пробнага перапісу. Будзе выбраны асобны рэгіён. Магчыма, адно гарадское паселішча, адно сельскае, на якіх будуць апрабаваны самі перапісныя лісты і тэхналогіі, якія будуць выкарыстаны пры правядзенні асноўнага перапісу", — распавяла Іна Мядзведзева.

Такія пробныя перапісы насельніцтва звычайна праводзяцца за два гады да асноўнага перапісу, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

У Белстаце нагадалі, што перапіс насельніцтва з’яўляецца адзінай крыніцай інфармацыі аб колькасці сем’яў, хатніх гаспадарак, іх складзе і жыллёвых умовах, полаўзроставай структуры, родзе даходаў, размеркавання насельніцтва па тэрыторыях і размяшчэння працоўных рэсурсаў. На аснове гэтых дадзеных прымаюцца рашэнні, дзе трэба будаваць бальніцы, школы, колькі павінна быць ФАПаў.

Фота: pro-life.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі