У Беларусі плануецца значна павялічыць тарыфы ЖКГ

У рамках падрыхтоўкі прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны ў наступным годзе.



Як паведамляе БелаПАН, памер кампенсацыі насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг на працягу года плануецца давесці да ўзроўню не менш за 30%.



Плануючы павысіць тарыфы, айчынныя спецыялісты ўлічваюць, што сярэдні заробак беларуса ў 2013 годзе складзе 561 долар, а ў наступным — 625 долараў.



Нагадаем, зацверджаная Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады прадугледжвае, што ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2015-м складзе не менш за 60%. На цяперашні дзень гэтая лічбы складае, па розных ацэнках, ад 16,3% да 22%.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі