У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць новых выпадкаў COVID-19
У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць новых выпадкаў COVID-19. За апошнія суткі іх 1098 (у папярэднія суткі было +1057, а яшчэ раней — +1038), агулам зарэгістраваны 110 455 чалавек з каранавірусам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Праўда, да гэтай статыстыкі скептычна ставяцца нават медыкі.
Паведамляецца, што памерлі 5 чалавек (у папярэднія дні паведамлялі пра 6 і 5 ахвяр). Агулам у спісах Мінаховы здароўя 1027 ахвяр COVID-19.
Вылечыліся і былі выпісаныя 92 843 чалавекі (+577, у папярэднія дні было +620 і +288).
Ужо праведзена 2 млн 780 тысяч 552 тэсты на каранавірус (+30 531, раней было +29 631 і +12 817).
Адзначым, што ў розных раёнах краіны пачаў уводзіцца абавязковы масачны рэжым. 12 лістапада яго ўвялі і ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.