У Беларусі прадаюць тэлевізар за 2,5 мільярды рублёў (фота)

У каталогу на сайце onliner.by прадаецца тэлевізар LG 105UC9V за 2,5 мільярды рублёў. Тэлевізар з дыяганаллю 105’’ прадае адразу пяць прадаўцоў у Беларусі. Як распавялі Еўрарадыё ў адной з крам, тавар прывязуць на замову цягам тыдня.

“Да вас прыедзе кур’ер, вы заключыце дамову на перадаплату — перадаплата складае 100% і мы даставім вам гэты тэлевізар”, — кажа прадавец інтэрнэт-крамы Аляксандр. Па яго словах, кліенты цікавяцца тэлевізарам, але ён не памятае, каб нехта набываў. Дастаўка па Мінску будзе бясплатнай, а даставіць тэлевізар у Барысаў, да прыкладу, складае 380 тысяч беларускіх рублёў.

Для параўнання, у літоўскай інтэрнэт-краме такі ж тэлевізар можна набыць за 50 тысяч фунтаў, а на amazon.co.uk — за 40 тысяч фунтаў.

На форуме жартуюць, што пасля набыцця тэлевізара жонка перастала хадзіць у салярый і загарае проста перад тэлеэкранам, а сам кліент глядзіць тэлевізар толькі ў зварачнай масцы. Але трэцяе вока, якое з’явілася пасля прагляду, усё роўна вылазіць з-пад шкла маскі...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі