У Беларусі прапануюць змякчыць пакаранне за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў
У Беларусі прапануюць змякчыць пакаранне за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. З такой ініцыятывай выступае Следчы камітэт. Прапануецца за ўпершыню ўчыненае злачынства на працягу года прыцягваць не да крымінальнай (на сённяшні дзень пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі), а да адміністрацыйнай адказнасці. Гаворка ідзе толькі пра распаўсюд, рэкламаванне парнаграфіі, пра захоўванне з мэтай распаўсюду і рэкламавання.
Пры гэтым гаворкі пра дэкрыміналізацыю вырабу парнаграфічных матэрыялаў няма, інфармуе TUT.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.