У Беларусі прайшлі больш за сотню несанкцыянаваных уладамі пікетаў
16 снежня, напярэдадні адмены сацыяльных льготаў, у Беларусі прайшлі пікеты, арганізаваныя актывістамі дэмакратычных партый і арганізацый. Быў затрыманы толькі адзін чалавек, якога пасля складання пратаколу адпусцілі.
Нагадаем, улады “адфутболілі” каля 800 заявак на сацыяльныя пікеты, дазволы былі атрыманыя толькі на акцыі ў Оршы і Магілёве.
Пра тое, як праходзіў пікет у Магілёве, Еўрарадыё распавёў яго ўдзельнік, намеснік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валерый Ухналёў:
«Прайшоў пад пільным наглядам міліцыі, якой было вельмі шмат і якая сачыла за тым, каб пікет пачаўся ні адной хвілінай раней за 14 гадзін, як быў выдадзены дазвол».
Паводле словаў Ухналёва, акцыя прайшла ў малалюдным месцы каля Дома культуры завода “Хімвалакно”, таму за гадзіну да пікетоўшчыкаў падышло толькі каля 50 чалавек.
Больш за сорак пікетаў прайшлі ў нядзелю ў Гродне, столькі ж – у Брэсце, пікеты адбыліся ў Оршы, Талачынскім раёне, у іншых гарадах і раёнах. У Мінску прайшлі некалькі флэш-мобаў. Агулам у сацыяльных акцыях удзельнічалі больш за тысячу чалавек.
Затрыманы быў Сяргей Абразоўскі, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі ПКБ. Вось што распавёў пра абставіны затрымання Валерый Ухналёў:
«У пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна яны праводзілі недазволены пікет, з транспарантамі. Шмат людзей там сабралося. Таму што яны сумясцілі пікет супраць сацыяльнай палітыкі з пратэстам супраць будаўніцтва хімічнага завода».
Мяркуецца, што ў бліжэйшыя дні будзе арганізаваная кампанія абскарджвання адмоваў мясцовых уладаў у правядзенні сотняў пікетаў.
Фота - Photo.ByMedia.net