У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

У Беларусі больш за 1250 палітвязняў

У Беларусі больш за 1250 палітвязняў / t.me/racyja/

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта — Ганна Кміт, Андрэй Селянінаў, Яўген Нікалаевіч, Дзмітрый Лях, Дзмітрый Чарнуха, Аляксандр Крупнікаў, Дзмітрый Глушчанка, Сяргей Чэкель, Уладзімір Апановіч і Арцём Пуценіч. Яны затрыманыя, узятыя пад варту ці ўжо асуджаныя за ўдзел у пратэстах 2020-га (па ч. 1 арт. 342 КК — "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Праваабаронцы лічаць справы гэтых людзей палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення, спынення крымінальнага пераследу.

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1252 палітычных зняволеных, а некалькі дзён таму іх было больш за 1300. Спіс людзей, зняволеных у РБ па палітычных матывах, насамрэч яшчэ большы: пра некаторых з палітычна асуджаных становіцца вядома толькі пасля іх вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі