У Беларусі распрацоўваюць новую вайсковую дактрыну
"У сувязі са змяненнем ваенна-стратэгічнай абстаноўкі" / БЕЛТА
У Беларусі распрацоўваюць новую вайсковую дактрыну. Такое даручэнне Мінабароны атрымала ад Саўбеза. Пастанова апошняга апублікаваная на Нацыянальным прававым партале РБ.
Неабходнасць у новай вайсковай дактрыне з'явілася "ў сувязі са змяненнем ваенна-стратэгічнай абстаноўкі" і "эскалацыяй глабальнай геапалітычнай напружанасці". Дзейная вайсковая дактрына была зацверджана ў 2016 годзе.
Саўбез ухваліў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, змест якой быў абноўлены на 70% (дзейны варыянт зацвердзілі ў 2010-м), яго ўжо падпісаў Аляксандр Лукашэнка, далей — разгляд Усебеларускім народным сходам. Ён "адлюстроўвае трансфармацыю ўсяго спектра сучасных пагроз і вызначае адзіныя падыходы да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вайсковай сферы". Таксама ўхвалены праект закона аб "народным апалчэнні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.