У Беларусі расстраляны адзін з магілёўскіх “чорных рыэлтараў” — Сямён Беражны

У Беларусі расстраляны адзін з магілёўскіх “чорных рыэлтараў” — Сямён Беражны

У Беларусі прыведзены ў выкананне чарговы смяротны прысуд. Расстраляны адзін з магілёўскіх “чорных рыэлтараў” — 31-гадовы Сямён Беражны. Пра тое, што ён “выбыў па прысудзе”, праваабаронцам стала вядома ад сваякоў прысуджанага да вышэйшай меры.

“23-га лістапада сваякі Беражнога атрымалі ліст, дзе ён просіць, каб да яго прыйшоў адвакат. Ліст датаваны 17-м лістапада. Сёння [27-га лістапада. — Еўрарадыё] да яго пайшла адвакат, але ёй паведамілі, што Беражны “выбыў па прысудзе”. У нашай краіне гэта значыць, што чалавек расстраляны, — распавядае Еўрарадыё кіраўнік кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда. — Сваякі з адвакатам на пастаяннай сувязі, яны паведамілі гэтыя звесткі нам”.

Сямён Беражны абскарджваў свой прысуд у Камітэце па правах чалавека ААН. Аднак беларуская сістэма выканання пакаранняў не стала чакаць вынікаў гэтага разбіральніцтва, як і ў выпадку з іншымі асуджанымі да вышэйшай меры.

У Беларусі расстраляны адзін з магілёўскіх “чорных рыэлтараў” — Сямён Беражны
Адказ, які Еўрарадыё 2-га лістапада атрымала на просьбу аб інтэрв'ю са "смяротнікамі" Ігарам Гершанкавым і Сямёнам Беражным.

Акрамя Сямёна Беражнога, да расстрэлу па справе “чорных рыэлтараў” прысуджаны 36-гадовы Ігар Гершанкоў. Яго скарга таксама зарэгістраваная ў Камітэце па правах чалавека ААН. Па звестках Андрэя Палуды, на гэтым тыдні маці Гершанкова збіралася адвезці яму перадачу.

“Магчыма, яна паедзе заўтра. Ад яго [Гершанкова. — Еўрарадыё] няма інфармацыі ўжо месяц. І на сёння мы не можам напэўна сказаць, які яго лёс”, — кажа Палуда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі