У Беларусі стала больш на два гарады

У Беларусі стала больш на два гарады

Пасёлкам гарадскога тыпу Бялынічы і Круглае нададзены статус гарадоў. Адпаведнае рашэнне прыняла XVII сесія Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў, пішуць "Магілёўскія ведамасці".

У адпаведнасці з заканадаўствам, горадам у Беларусі можа лічыцца населены пункт з насельніцтвам не менш за 6000 чалавек. Паселішча павінна мець прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстановаў сацыяльна-культурнага і побытавага прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і ростам колькасці насельніцтва.

У Бялынічах пражывае 10 300 чалавек, а ў Круглым — 7600. Такім чынам, Магілёўшчыне засталіся толькі тры райцэнтры, якія не маюць статусу гарадоў — Глуск, Краснаполле і Хоцімск. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі