У Беларусі стала больш на восем палітвязняў
У Беларусі вырасла колькасць палітвязняў / pixabay.com
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна". Гэта Юрый Станеўскі, Валерый Зіза, Аляксандр Каўпак, Валерый Барзенка, Міхаіл Корзун, Дзмітрый Шабетнік, Андрэй Сачэўка, Эдвард Вільчэўскі.
Праваабаронцы адзначаюць, што Валерый Зіза мае інваліднасць першай групы (асуджаны на 1 год калоніі), а ў Андрэя Сачэўкі (асуджанага на 6 гадоў калоніі) — псіхічная хвароба.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1352 палітвязні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.