У Беларусі стартавалі клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад COVID-19

У Беларусі стартавалі клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад COVID-19

У Беларусі пачаліся клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

"Працэдура выпрабаванняў пачынаецца з моманту знаёмства з дасье, з моманту выбару цэнтраў, дзе яны будуць праходзіць. Лічыце, што клінічныя выпрабаванні пайшлі", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніка. 

Піневіч удакладніў, што на добраахвотніках вакцыну пакуль не выкарыстоўваюць.

Кіраўнік медыцынскага ведамства падкрэсліў, што эфект вакцыны даказаны клінічна. У Беларусі, як і ў Расіі, будуць вывучаць магчымыя пабочныя дзеянні вакцыны. Па звестках літаратуры, яны не зафіксаваныя.

Клінічнае выкарыстанне вакцыны пачнецца пасля праходжання ўсіх працэдураў. Па словах Піневіча, на гэта можа спатрэбіцца каля месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі