У Беларусі ствараецца новы водна-балотны заказнік “Белы Мох”

У Беларусі ствараецца новы водна-балотны заказнік “Белы Мох”

У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці ствараецца заказнік “Белы Мох”.  На плошчы  887,55 га ствараецца рэзервацыя для захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама месцаў іх росту і пражывання. Адпаведную пастанову прыняў савет міністраў, паведамляе прэс-служба ўрада

На тэрыторыі заказніка забараняецца праводзіць работы па меліярацыі і змене гідралагічнага рэжыму, выведцы і распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, размяшчаць адходы, знішчаць расліннасць, выпальваць сухую траву. Пастановай таксама замацаваны іншыя забароны, якія тычацца правядзення розных работ (у тым ліку будаўнічых) у заказніку.

Заказнік абвешчаны без канфіскацыі ў карыстальнікаў зямельных участкаў. Цяпер землекарыстальнікі абавязаны выконваць прыродаахоўны рэжым новага заказніка.

Фота: lesgazeta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі