У Беларусі ствараюць "чорны" спіс дзікіх жывёл, якіх нельга трымаць у кватэрах

У Беларусі ствараюць "чорны" спіс дзікіх жывёл, якіх нельга трымаць у кватэрах

У Беларусі хочуць забараніць трымаць і разводзіць дома некаторых дзікіх жывёл. У дадзеным выпадку гаворка ідзе не толькі пра кватэры або прыватныя дамы, але і пра садаводчыя таварыствы, дачныя кааператывы.

У гэты "чорны спіс" трапяць доўгія і атрутныя змеі, асобныя віды павукоў, вараны і кракадзілы. Акрамя таго, у ім апынуцца жывелы, якія больш за 70 сантыметраў вышынёй у карку, віды буйных каціных, сабачых, мядзведжых, буйныя грызуны, да прыкладу, бабры, дзікабразы. 

Калі жывёла з'явілася ва ўладальнікаў да ўвядзення забароны, то яна зможа застацца ў іх да натуральнай смерці.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прагаласавалі за змены ў заканадаўства аб жывёльным свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі