У Беларусі трэці месяц запар расце колькасць зарэгістраваных беспрацоўных
У Беларусі трэці месяц запар павялічваецца колькасць зарэгістраваных беспрацоўных. На 1 красавіка іх налічвалася 43 426 чалавек. У пачатку сакавіка беспрацоўных было на 664 чалавекі менш. Тым не менш, па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў нашай краіны складае толькі 1% да эканамічна актыўнага насельніцтва. Калі ў Мінску, Мінскай і Магілёўскай абласцях колькасць беспрацоўных даволі стабільная (адпаведна 0,5%, 1%, 1%), дык у Гродзенскай заўважаецца тэндэнцыя да яе зніжэння (1,1%), а ў Віцебскай вобласці, наадварот, да павелічэння (1,3%). Стала больш зарэгістраваных беспрацоўных і ў Брэсцкай ды Гомельскай абласцях (па 1,2%), інфармуе партал tut.by.
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да 1 траўня працаўладкаваць усіх беспрацоўных у нашай краіне.