У Беларусі летась гадавая інфляцыя склала 4,7%

У Беларусі летась гадавая інфляцыя склала 4,7%

У Беларусі у 2019 годзе гадавая інфляцыя склала 4,7%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Летась былі 5,6%, а ў 2017-м — рэкордна нізкія 4,6%.

Харчовыя тавары за снежань падаражэлі на 0,5%, а за год — на 4,3%, на нехарчовыя тавары — адпаведна 0,4% і 3,7%. Паслугі ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,8%, а за год — на 6,9%.

У мінулым годзе двойчы была зафіксавана дэфляцыя — у чэрвені і жніўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі