У Беларусі ўзялі пад варту ўкраінку, якая прывезла з Польшчы 78 тысяч долараў

Украінка схавала грошы, але беларускія мытнікі іх знайшлі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Украінка схавала грошы, але беларускія мытнікі іх знайшлі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ўзялі пад варту ўкраінку, якая прывезла з Польшчы 78 тысяч долараў. Яны былі схаваныя ў асабістым багажы жанчыны. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 22 студзеня сёлета. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні правяралі рэйсавы аўтобус, які ехаў з Польшчы ў Брэст. Ва ўкраінкі знайшлі грошы, якія яна не задэкларавала. Была распачата крымінальная справа.

45-гадовай грамадзянцы Украіны інкрымінавана "незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры".

У пятніцу Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што сёлета ў РБ прыехала 5655 грамадзян Украіны. З іх з Польшчы — 4178.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі