У Беларусі выбралі найлепшую карову краіны

У Беларусі выбралі найлепшую карову краіны

7 чэрвеня на выставе "Белагра 2018", якая праходзіць пад Мінскам, выбіралі найлепшую племянную карову. Як адзначае тэлеканал СТВ, прэтэндэнтак для конкурсу рыхтавалі цэлы год. 

На званне найлепшай прэтэндавалі 20 кароваў. Паводзінам на "дэфіле" канкурсантак вучылі супрацоўнікі гаспадарак. Яны ж знаходзіліся побач з каровамі падчас конкурсу.

Ацэньвалі прэтэндэнтак па 18 крытэрах — ад фенатыпу (то бок, знешнасці) да ўдою.

Большасць прэтэндэнтак склалі каровы галштынскай пароды беларускай селекцыі. Гэта самы дойны від. Журы выбірала найлепшую жывёлу каля дзвюх гадзін. 

Пераможцай конкурсу стала карова Фіджы з Нясвіжскага раёна, з агракамбіната "Сноў". Яе гаспадарка атрымае грашовую прэмію ў 7000 рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі