У Беларусі выкананы трэці смяротны прысуд за год

Пра гэта інфармуе праваабарончы сайт "Вясна" са спасылкай на маці асуджанага Вольгу Грунову.

Па словах жанчыны, ёй прыйшла пасылка. У гэтай пасылцы была вопратка, у якой Аляксандр сядзеў у камеры смяротнікаў мінскай турмы на вуліцы Валадарскага.  

Раней паведамлялася, што кіраўнік дзяржавы адмовіў Аляксандру Грунову ў памілаванні. Мужчыну асудзілі да смерці за жорсткае забойства гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай: на целе дзяўчыны было больш за 100 нажавых раненняў. 

Нагадаем, сёлета ў красавіку былі расстраляныя 23-гадовы студэнт Павел Сялюн і 45-гадовы Рыгор Юзэпчук. 

Фота — gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі