У Беларусі выявілі новы варыянт каранавіруса XEC

Тэст на СOVID, ілюстрацыйнае фота 

Тэст на СOVID, ілюстрацыйнае фота  / Lee Jin-man/AP

У Беларусі ў аднаго з пацыентаў выяўлены новы варыянт каранавіруса XEC. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. XEC — гэта новая версія амікрон-штама каранавіруса. Упершыню ён з'явіўся ў маі 2024 года ў Італіі, аднак узоры штама былі загружаныя ў міжнародную базу дадзеных GISAID, якая адсочвае варыянты SARS-CoV-2, толькі ў верасні. Таму лічыцца, што першы выпадак захворвання новым штамам быў зафіксаваны ў Германіі. Паводле дадзеных GISAID, пацыенты з новым варыянтам інфекцыі выяўленыя ўжо ў некалькіх дзясятках краін.  

Для новага штаму характэрныя ліхаманка, боль у горле, кашаль, страта нюху і апетыту, стомленасць, галаўны боль і насмарк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі