У Беларусі вызначаюць самыя паспяховыя брэнды года
У лік пераможцаў трапілі “Белшына”, “Гомельшпалеры” і “Суперлато”. А “Брэнд-персону” года і іншыя прэстыжныя намінацыі аб’явяць напрыканцы
Пераможцаў спажывецкіх намінацый на конкурсе “Брэнд года” вызначылі падчас вулічных апытанняў. Да прыкладу, гуму “Белшына” прызналі самай раскручанай у Беларусі, з “Гомельшпалерамі” не змаглі цягацца прэстыжныя заходнееўрапейскія сусветныя брэнды, а з лядоўнямі “Атлант” ― японскія і паўднёвакарэскія. Перамогі прысуджаліся ў намінацыях “Панчохі”, “Зубная паста”, “Металічны посуд” і іншых (УСЯ ІНФАРМАЦЫЯ).
На цырымоніі ў сталічным “Прэзідэнт-гатэлі” ў пятніцу, 24-га студзеня, абвесцяць пераможцаў у такіх намінацыях, як “Адкрыццё года”, “Лепшы працадаўца” і іншых.
Еўрарадыё паведаміць пра вынікі самых прэстыжных ў Беларусі “брэндавых”спаборніцтваў.
Фота bylectrica.by