У Беларусі з 1 чэрвеня патаннеюць некаторыя маркі цыгарэтаў

У Беларусі з 1 чэрвеня патаннеюць некаторыя маркі цыгарэтаў

Кошты на некаторыя віды цыгарэтаў у Беларусі з 1 чэрвеня памяняюцца. Прычым некаторыя маркі падаражэюць, а іншыя — патаннеюць, паведамляе БЕЛТА.

Сярод прывозных цыгарэтаў, якім імпартуе ў краіну "Беларусьгандаль", падаражэюць Davidoff (Blue, Classic, Classic Slims, Gold, Gold Slims) на 500 рублёў — да 30 тыс.руб. Цыгарэты Davidoff Black (King Size Superslims) і Davidoff White (King Size Superslims) стануць даражэйшымі на 1 тысячу — да 23 тыс.руб.

А вось цыгарэты Pall Mall (Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Azure, Superslims Violet), якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", патаннеюць на 200 рублёў — з 14,7 тыс.руб. да 14,5 тыс.руб.

Вытворцы і імпарцёры цыгарэт у Беларусі маюць права штомесяц змяняць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. Апошні раз цэны змяняліся 1 траўня — тады шэраг марак падаражэў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі