У Беларусі з пачатку года асуджана 47 ухілістаў ад службы ў войску
У перыяд мінулай прызыўной кампаніі, восень-зіма 2006-2007 гадоў, ухіліліся ад мерапрыемстваў прызыву 1.651 чалавек.
Пра гэта сёння паведаміў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Узброеных сіл Беларусі Ігар Глод. Паводле яго слоў, у дачыненні да большасці ўхілістаў следчыя мерапрыемствы яшчэ працягваюцца.
У той жа час ужо распачата 376 крымінальных спраў, 47 чалавек асуджаныя, як правіла, да штрафу, хоць санкцыі адпаведнага артыкула Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць пакаранне, у тым ліку і ў выглядзе пазбаўлення волі. Што датычыцца цяперашняй прызыўной кампаніі, то, як адзначыў Ігар Глод, ацэньваць колькасць ухілістаў пакуль рана.
БелаПАН