У Беларусі за год да адказнасці прыцягнулі 1400 уладальнікаў сабак
У Беларусі за 2019 год да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 1400 уладальнікаў сабак. Жывёлы прычынілі шкоду здароўю людзей альбо іх маёмасці, інфармуе sb.by са спасылкай на МУС. Амаль усе пратаколы аб парушэнні правіл утрымання хатніх жывёл склалі міліцыянеры. Звычайна ўладальнікаў сабак штрафуюць — ад 270 да 810 рублёў. Але прадугледжаны і адміністрацыйны арышт.
Акрамя міліцыянераў пратаколы аб парушэннях па гэтым артыкуле маюць права складаць упаўнаважаныя асобы дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду, арганізацый, якія здзяйсняюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, службовыя асобы сельскіх выканкамаў.
У пачатку лютага 2020-га ў Маладзечанскім раёне сабака пакусаў трох школьнікаў, якія ў выніку апынуліся ў бальніцы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.