У Беларусі забароняць на рэферэндуме абмяркоўваць пошліны і зборы

Галоўнае новаўвядзенне — выбары дэпутатаў будуць праходзіць у адзін тур, пераможа той кандыдат, які набярэ больш галасоў, а не 50% плюс адзін голас, як было раней.



Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю "Комсомольской правде в Беларуси" патлумачыла, чаму будзе забаронена выносіць пытанні пошлін і збораў на рэферэндум. "Усё, што звязана з бюджэтнай палітыкай, ужо выключана з рэферэндума", — падкрэсліла Ярмошына.



На сённяшні дзень на рэферэндуме не абмяркоўваецца бюджэтная палітыка, абранне і прызначэнне прэзідэнта і службовых асобаў, прыняцце і змены бюджэту, устанаўленне, змена і адмена падаткаў.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі