У Беларусі зафіксавалі першы выпадак COVID-19 сярод вайскоўцаў

У Беларусі зафіксавалі першы выпадак COVID-19 сярод вайскоўцаў

У беларускім войску выявілі першы выпадак COVID-19. Заразіўся салдат тэрміновай службы з навучальнага цэнтра ў Печах. Ён знаходзіцца ў Галоўным вайсковым клінічным медычным цэнтры ў Мінску, а вайскоўцы з яго падраздзялення — на каранціне ў намётавым мястэчку на палігоне, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.

Раней стала вядома, што ў шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў трапіў баец унутраных войск МУС. Гэта вайсковая частка 3310, якая знаходзіцца недалёка ад Мінска. У прэс-службе ўнутраных войск кажуць, што стан вайскоўца здавальняючы. Салдаты, якія з ім кантактавалі, трапілі на каранцін. Аднак на функцыянаванне самой часткі гэтае здарэнне не паўплывала. Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі высвятляе, якім чынам адбылося заражэнне вайскоўца каранавірусам.

На раніцу 16 красавіка ў нашай краіне налічвалася 4204 выпадкі COVID-19, памерлі 40 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі