У Беларусі зарэгістравана больш за 4200 выпадкаў каранавіруса
4204 чалавекі з каранавірусам COVID-19 зарэгістравана ў Беларусі па стане на раніцу 16 красавіка, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 476 выпадкаў больш, чым учора.
Па звестках Мінздароўя, на сёння зарэгістравана 116 дзяцей з выяўленым каранавірусам.
Памерлі 40 чалавек з каранавірусам.
Прымусовая вентыляцыя лёгкіх патрэбная 65 пацыентам.
Па звестках прэс-служба Мінздароўя, праведзена 81 246 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Тэсты праводзяцца ў 24 лабараторыях, у тым ліку ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.