У Беларусі зарэгістраваны 1981 выпадак каранавіруса, памерлі 19 чалавек

У Беларусі зарэгістраваны 1981 выпадак каранавіруса, памерлі 19 чалавек

У Беларусі на 10 красавіка выяўлены 1981 выпадак захворвання на каранавірус. 

Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, на стацыянарным лячэнні сёння знаходзяцца 1793 чалавекі з каранавіруснай інфекцыяй. Большасць выпадкаў — гэта выяўленыя кантакты першага і другога ўзроўняў.

У большасці захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Аднак 72 пацыенты знаходзяцца на прымусовай вентыляцыі лёгкіх. 

Прэс-служба Мінздароўя паведамляе пра тры новыя смерці пацыентаў з каранавірусам — цяпер іх 19. 

Пасля лячэння паправіліся 169 чалавек.

У Беларусі зарэгістраваны 1981 выпадак каранавіруса, памерлі 19 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі