У Беларусі затрымалі партыю новых запчастак, якія са Швейцарыі везлі ў Расію
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні затрымалі партыю новых запчастак для прамысловага абсталявання, якую незаконна везлі са Швейцарыі ў Расію. Паводле дакументаў у фуры DAF мусілі быць толькі старыя шліфавальныя станкі. У пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы грузавік праверылі. Разам з 39 разабранымі станкамі былі знойдзены новыя запчасткі. Іх кошт ацанілі на суму больш за 29 тысяч рублёў.
Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта адзначае, што расійскай фірме-уладальніцы грузу пагражае толькі штраф — да 30% ад кошту грузу, які везлі без дакументаў.
Фота: customs.gov.by