У Беларусі збіраюцца пабудаваць новы азотны камбінат за 1 млрд долараў

У Беларусі збіраюцца пабудаваць новы азотны камбінат за 1 млрд долараў

У Беларусі збіраюцца пабудаваць новы азотны камбінат за 1 млрд долараў, а "Гродна Азот" будзе паралельна мадэрнізаваны (на гэтыя мэты спатрэбіцца 400 мільёнаў долараў, часткова гэта будуць грошы прадпрыемства). Такое рашэнне было прынятае на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Яму было прапанавана тры варыянты, якім чынам развіваць вытворчасць азотных угнаенняў у нашай краіне. Першы — "глыбокая мадэрнізацыя" прадпрыемства "Гродна Азот", другі — пабудова новага камбінату, трэці — рэалізацыя абодвух прапаноў. Лукашэнку спадабаўся трэці варыянт і ён яго падтрымаў, інфармуе БЕЛТА.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што насельніцтва на планеце расце, а значыць будзе вырошчвацца больш сельскагаспадарчай прадукцыі, і будзе патрэбны больш азотных угнаенняў. А паколькі магчымае павелічэнне попыту, варта пабудаваць новы камбінат.

Лукашэнка даручыў прапрацаваць "цану пытання і эфектыўнасць праекту", але з рашэннямі не зацягваць. Пра тое, што новы камбінат будзе каштаваць больш за 1 мільярд долараў, сказаў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка. Хутка вярнуць гэтыя грошы не атрымаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі