У Беларусі знайшлі новы від лішайніка

В Беларуси нашли новый вид лишайника

Навуковае адкрыццё дапамог зрабіць жыхар Салігорскага раёна / Институт экспериментальной ботаники НАН Беларуси

Навукоўцы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН выявілі на тэрыторыі заказніка «Старобінскі» ў Салігорскім раёне новы для Беларусі від лішайніка — Flavopunctelia soredica (Nyl.) Hale.

Дапамог зрабіць адкрыццё мясцовы жыхар, знаўца прыроды рэгіёна — менавіта ён знайшоў чатыры дрэвы з незвычайным лішайнікам.

Спачатку навукоўцаў здзівіла, як у Беларусі мог апынуцца лішайнік, які сустракаецца ў Карпатах і на Каўказе. Каб праверыць гэтую гіпотэзу, спецыялісты выкарыстоўвалі метад тонкапластовай храматаграфіі (TLC) і параўналі ўзоры з Беларусі з лішайнікамі з іншых рэгіёнаў Еўропы.

Вынікі пацвердзіліся: Flavopunctelia soredica (Nyl.) Hale цяпер афіцыйна лічыцца новым відам для флоры Беларусі.

У Інстытуце эксперыментальнай батанікі падкрэсліваюць, што такія адкрыцці — рэдкасць. Выяўленне новых відаў лішайнікаў можа адбыцца толькі раз у жыцці нават у дасведчанага спецыяліста.

Нагадаем, што ў мінулым годзе ў Беларусі, у Гомельскай вобласці, быў адкрыты новы від грыба, які назвалі ў гонар Францыска Скарыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі