У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Як і тыдзень таму, на 2 капейкі. У сакавіку паліва даражэе ўжо чацвёрты раз (1, 9, 15 і 22 сакавіка).

З 22 сакавіка цэны будуць наступныя:

АІ-92-К5-Еўра — 2,08 рубля;

АІ-95-К5-Еўра — 2,18 рубля;

АІ-98-К5-Еўра — 2,4 рубля;

дызельнае паліва — 2,18 рубля.

У "Белнафтахіме" заявілі, што падаражанне адбываецца "ў мэтах кампенсацыі НПЗ узрослых выдаткаў на набыццё нафты ва ўмовах узмоцненых знешніх рызык".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі