У Беларусі зноў даражэюць цыгарэты — некаторыя больш як на 1,5 рубля
У Беларусі з 1 лютага даражэюць некаторыя віды цыгарэт, інфармуе БЕЛТА.
Сярод вырабаў ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" найбольш падаражэюць Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street — адразу на 1,64 рубля (з 0,86 да 2,5 рубля). Найменшае падаражанне зазнаюць Pall Mall, Kent, Luckies, Vogue — на 10 капеек (прычым некаторыя віды Pall Mall вырастуць у цане толькі на 5 капеек). Маркі Сооper, Oscar стануць даражэйшымі на 75 капеек, Velvet — на 60 капеек і г.д.
ТАА "Тытунь-інвест" вырашыла не падымаць кошты на сваю прадукцыю.
Нязначна вырастуць кошты на цыгарэты, якія ўвозяцца кампаніямі "Беларусьгандаль" і "Энерга-оіл". Напрыклад, Kеnт Mode Blue, Kеnт Mode Silver, Kеnт Double Mix, Marlboro Gold, Marlboro Red падаражэюць на 10 капеек, а за L&M Motion, L&M Compact (сіні) давядзецца заплаціць на 5 капеек больш.
Вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў у нашай краіне маюць права штомесяц змяняць рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
Дарэчы, у каментары Еўрарадыё чыноўнікі Мінфіна заяўлялі, што рост акцызаў не выкліча рэзкага росту коштаў на цыгарэты.