У Беларусі зноў менш за 500 новых выпадкаў каранавіруса за суткі

У Беларусі зноў менш за 500 новых выпадкаў каранавіруса за суткі

Па стане на 24 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 945 выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 458 выпадкаў больш, чым суткі таму (напярэдадні прырост складаў 464 выпадкі). 

Памерлі 362 пацыенты, у якіх дыягнаставалі каранавірус (+5).

Вылечыліся і былі выпісаныя 40 136 чалавек (+1443). 

За час пандэміі ў Беларусі праведзена 901 904 тэсты на каранавірус (+15 656).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі