У Беларусі зноў не падаражэў бензін
belorusneft.by
У Беларусі ў ноч з суботу на нядзелю, 22 сакавіка, зноў не падаражэла паліва. Кошты на запраўках апошні раз павышаліся 29 лютага і застаюцца з тых часоў на адным узроўні: АІ-92 — 1,73 рубля за літр, АІ-95 — 1,83 рубля, АІ-98 — 2,05 рубля, дызель — 1, 83 рубля.
З пачатку 2020 года цэны на паліва ў Беларусі павышаліся кожны тыдзень на 1 капейку. Абвяшчаючы пра апошняе павышэнне, дзяржканцэрн "Белнафтахім" асцярожна намякнуў, што кошты могуць знізіцца з-за абвалу коштаў на нафту на сусветных рынках (са студзеня нафта патаннела больш чым у два разы), аднак прайшло тры тыдні, а бензін ў Беларусі ўсё не таннее.
Зрэшты, падзенне коштаў нафту пацягнула за сабой і зніжэнне курсу расійскага рубля, а ўслед за ім — і беларускага. Так што калі браць у разлік кошт паліва ў доларавым эквіваленце, то дзякуючы падзенню курсу рубля да даляра яна ўсё-ткі знізілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.