У Беларусі зноў паскорылася інфляцыя

Заўважна выраслі цэны на прадукты, ілюстрацыйнае фота

Заўважна выраслі цэны на прадукты, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 6,1% у жніўні пасля 5,5% у ліпені. На гэта паўплываў рост цэн на прадукты харчавання, адзначаюць у Еўразійскім Банку развіцця. Калі ў ліпені цэны на прадукты (у параўнанні з ліпенем 2023 года) выраслі на 6%, то ў жніўні гэты паказчык склаў 7,3% (да жніўня 2023-га).

Найбольшы рост коштаў назіраўся на сезонныя садавіну і гародніну (18, 9% г/г у жніўні пасля 15, 1% г/г у ліпені). Платныя паслугі за год падаражэлі на 6%, такі ж паказчык быў і ў ліпені. Рост коштаў на нехарчовыя тавары запаволіўся да 4, 4% г/г у жніўні пасля 4, 5% г/г у ліпені. 

"Мы чакаем захавання гадавой інфляцыі паблізу бягучых значэнняў да канца года на фоне праінфляцыйных рызык праз павышаную інфляцыю ў Расіі", адзначылі ў ЕАБР. Раней эксперты банка казалі, што на паскарэнне інфляцыі ўплываюць дзяржрэгуляванне коштаў на фоне росту заробкаў і актыўнага крэдытаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі