У Беларусі з’явіцца паўнамоцны прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Грузіі
Свайго паўнамоцнага прадстаўніка ў Беларусі і Расіі прызначыў кандыдат у прэзідэнты Грузіі Георгій Маісашвілі. Ім стаў расійскі бізнэсмен грузінскага паходжання Уладлен Гацырыдзэ. Маісашвілі, лідэр “Партыі будучыні”, тлумачыць свой крок неабходнасцю
“развіцця двухбаковых адносінаў з палітычнай і дзелавой элітай, а
таксама падтрымання сувязяў з грузінскай дыяспарай, якая жыве ў Расіі і
Беларусі”, паведамляе беларускі партал tut.by.