У Беларусі з'явілася Рок-школа

Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) аб’явіла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу у “Рок-школе”. Па словах кіраўніка БМАgroup Віталя Супрановіча, праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам што толькі пачынаюць свой творчы шлях.

Віталь Супрановіч: "Ідэя ўзнікла з таго, што да нас даволі часта прыходзяць запісы маладых гуртоў, якія хочуць сябе рэалізаваць. Таму мы вырашылі стварыць праект, дзе адбярэм запісы 5-ці гуртоў, якія дашлюць свае заяўкі, зробім для іх заняткі, дапаможам запісаць песні і паглядзім, што з гэтага атрымаецца..."

Паводле словаў Супрановіча, у выніку майстар-класаў і заняткаў, якія будуць праводзіцца зоркамі беларускага року ў адвольнай форме, адбудзецца вялікі канцэрт і выпуск плыты ўдзельнікаў праекту.

Гурты, што жадаюць падаць заяўку, мусяць даслаць да 1 жніўня на email: [email protected]

У заяўцы павінна быць інфармацыя пра гурт, зваротная сувязь, дэма запіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі