У Беларусі з'явіліся ашуканцы, якія выманьваюць прадукцыю ў расіян

У Беларусі з'явіліся ашуканцы, якія выманьваюць прадукцыю ў расійскіх прадпрыемстваў. Пра гэта 30 ліпеня распавёў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Паводле яго слоў, нядаўна ў генпракуратуру прыйшла скарга з Краснадарскага края Расіі. "Махлярская структура" з Беларусі выманіла ў расійскага прадпрыемства яго прадукцыю (металаканструкцыі) і не заплаціла. Распачатая крымінальная справа па факце махлярства ў асабліва буйных памерах. Зламыснікаў шукаюць беларускія праваахоўнікі, інфармуе БЕЛТА.

Таксама Канюк адзначыў, што каля 30% здзелак паміж беларускімі і расійскімі фірмамі не выконваюцца.

Нагадаем, у чацвер у Мінску праходзіць паседжанне аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі. Будзе абмеркаванае ўзаемадзеянне ў справе вырашэння праблемы з неаплатай экспартных паставак тавараў.


Фота: СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі