У беларускамоўнай Wikipedia з'явіўся 10-тысячны артыкул
Беларускамоўная Wikipedia перакрочыла адзнаку ў 10 тысяч артыкулаў. Гэтая падзея адбылася ў нядзелю, 16 сакавіка. Як паведамляе беларускі партал tut.by, за год паўнавартасных матэрыялаў
у свабоднай энцыклапедыі на беларускай мове стала на 7 тысяч болей.
Праўда, не абавязкова колькасць пераходзіць у якасць.
Нагадаем, што Wikipedia - найбуйнейшая ў свеце онлайн-энцыклапедыя, якая існуе ўжо 7 гадоў. Яна аб'ядноўвае даведачныя матэрыялы больш чым на 250 мовах.
Беларускамоўная Wikipedia налічвае ў агульнай складанасці больш за 18 тысяч старонак, уключна з тэхнічнымі, аднак паўнавартаснымі лічацца толькі крыху болей за 10 тысяч. Большасць артыкулаў напісаныя на "тарашкевіцы".
Для параўнання, артыкулаў на англійскай мове 2,2 млн, на польскай - 500 тысяч, на рускай - 250 тысяч, на ўкраінскай - трохі менш за 100 тысяч.
Паводле некаторых звестак, над беларускай Wikipedia працуе каля 7 чалавек.