У беларускі, якая ехала з Польшчы, на мяжы забралі BMW X5

У беларускі, якая ехала з Польшчы, на мяжы забралі BMW X5

У 41-гадовай беларускі, якая ехала з Польшчы на радзіму, на мяжы забралі аўтамабіль BMW X5. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Кузніца". Польскія памежнікі заўважылі ўнесеныя змены ў ідэнтыфікацыйны нумар транспартнага сродку. У выніку аўтамабіль перадалі паліцыі ў Сакулцы. Праводзіцца расследаванне, інфармуе strazgraniczna.pl.

Кошт BMW X5 2015 года выпуску ацэнены на больш за 40 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі