У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе выявілі каранавірус

У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе выявілі каранавірус

У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе выявілі каранавірус. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта, станоўчыя тэсты здалі Анастасія Кірылава, Ганна Каралёва і Аляксандр Воранаў.

У Кірылавай і Каралёвай каранавірус быў пацверджаны неаднаразова. Цяпер яны сябе адчуваюць ужо добра, "клінічныя сімптомы і змены ў аналізах крыві ліквідаваны". НАК спадзяецца, што яны яшчэ паўдзельнічаюць у алімпійскіх спаборніцтвах. Для гэтага лыжніцы мусяць здаць некалькі адмоўных ПЛР-тэстаў запар. Тады аргкамітэт Алімпіяды прыме рашэнне пра запыт дадатковай інфармацыі — будуць праводзіцца аналізы.

Воранаў здаў у Пекіне тры станоўчыя тэсты на COVID-19. Яго ізалявалі ў спецыяльны гатэль.

Агулам на Алімпійскія гульні прыехалі чатыры беларускія лыжнікі і лыжніцы. Аднак на 8 лютага на спрынтарскую гонку заяўлены толькі Ягор Шпунтоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі