У беларускіх аптэках з'явіўся расійскі прэпарат ад кавіду
"Мірабівір" / t.me/minzdravbelarus
У аптэках РУП "Белфармацыя" з'явіўся расійскі прэпарат ад кавіду — "Мірабівір", паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Гэта таблеткі, якія прызначаюць для меддапамогі складаным пацыентам з інфекцыяй, спадарожнай COVID-19.
Паведамляецца, што "Мірабівір" зніжае рызыку шпіталізацыі і смерці ў выніку цяжкага працякання хваробы. Прызначаюць яго пацыентам, старэйшым за 12 гадоў, "пры наяўнасці фактараў, якія могуць прывесці да цяжкага працякання захворвання".
Прадаюцца гэтыя лекі паводле рэцэпта доктара.
Як адзначае SPUTNIK, цяпер "Мірабівір" можна знайсці ў продажы толькі ў адной аптэцы Беларусі. Каштуе ён 648 рублёў ($258). Дарэчы, у маскоўскіх аптэках ён каштуе ў сярэднім на 100 рублёў менш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.