У беларускіх універсітэтах складаюць спісы паўналетніх студэнтаў-хлопцаў? Фэйк

Студэнты / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Студэнты / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

У ВНУ Беларусі пачалі складаць поўныя спісы "паўналетніх студэнтаў мужчынскага полу". Паведамленні такога кштату з'явіліся ў інтэрнэце.

Робіцца гэта ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі №576 ад 22 верасня 2022 года, паведамляецца на сайце Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Сам загад падпісаны міністрам адукацыі Андрэем Іванцом і выдадзены ў рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных сілаў, якую інцыяваў Аляксандр Лукашэнка.

Дэканаты павінныя падрыхтаваць такія спісы і забяспечыць кантроль за своечасовай яўкай студэнтаў ад 18 гадоў у ваенкаматы — для зверкі персанальных звестак. Студэнтаў пад подпіс будуць інфармаваць пра адказнасць за ўхіленне ад выканання распараджэння. Могуць нават адлічыць.

На выкананне гэтых пунктаў адведзена ўсяго некалькі дзён.

Таксама дэканаты павінныя падрыхтаваць дакументы на гадавыя акадэмічныя адпачынкі для студэнтаў.

Праз нейкі час з'явілася версія, што сайт БДТУ ўзламалі, а само паведамленне — фэйк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі