У беларускім войску расце колькасць жанчын-старшых афіцэраў

Больш за чатыры тысячы жанчын служаць ва Ўзброеных Сілах Беларусі. Адзначым, што агульная колькасць вайскоўцаў у беларускім войску не перавышае 50 тысяч чалавек. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, афіцэрскія пагоны цяпер носяць 274 жанчыны, сярэдні ўзрост якіх складае 29 гадоў. Большая частка з іх служыць у якасці ваенных лекараў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў, працуюць у ваенкаматах.

Апошнім часам расце колькасць жанчын-старшых афіцэраў. Аднак вышэй за падпалкоўніка яны пакуль не змаглі даслужыцца. Таксама у беларускім войску налічваецца больш за тысячу прапаршчыкаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі