У беларускім войску загінуў салдат тэрміновай службы

У беларускім войску загінуў салдат тэрміновай службы

Падчас мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі ад агнястрэльнага ранення загінуў салдат тэрміновай службы. 

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, трагічны выпадак здарыўся ў адным з падраздзяленняў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Яна дыслакуецца ў Слоніме. Паводле інфармацыі ТГ-канала "Беларускі Гаюн", цяпер падраздзяленні брыгады знаходзяцца ў Ельскім раёне.

Імя загінулага не называецца.

Камісія Мінабароны разам з прадстаўнікамі праваахоўных органаў праводзіць праверку, каб высветліць усе абставіны здарэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі